РУ БЕ EN

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

07.05.2024
  З мэтай павышэння цікавасці дзяцей да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай культуры 6 мая 2024 года вучні пачатковых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В. Прытыцкага прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
  Удзельнікі конкурсу за 6 хвілін выконвалі два розныя па жанры і тэматыцы творы беларускіх аўтараў.
Пераможцамі конкурсу сярод вучняў I ступені адукацыі сталі:
Сайко Паліна – 4Б клас,
Гладкая Ангеліна – 4В клас,
Чэкмароў Ягор – 3А клас,
Крыцкая Дзіяна – 1В клас,
Жамойціна Аліса – 2В клас,
Шапель Яўгенія – 1В клас.