РУ БЕ EN

Пазнавальная гадзіна “Стаіць на варце Радзімы салдат!”

23.02.2024

  21 лютага вучні 8Б класа наведалі Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага. Васьмікласнікі сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Стаіць на варце Радзімы салдат!”, у ходзе якой даведаліся пра слаўную гісторыю свята, паразважалі над сэнсам слоў “гераізм”, “мужнасць”, “абавязак перад Радзімай”. Падчас віктарыны па тэме мерапрыемства вучні праявілі творчыя здольнасці, эрудыцыю і кемлівасць.