РУ БЕ EN

Інтэлектуальная гульня “Я ведаю!”

22.02.2024

  У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага вучні пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Я ведаю!”. За званне лепшага знаўца беларускай мовы і літаратуры змагаліся шэсць навучэнцаў: Адамчук Паліна (3А клас), Красоўская Вікторыя (3Б клас), Пенчук Варвара (3В клас), Мацейчык Анастасія (4А клас), Сайко Паліна (4Б клас), Гардзейка Анастасія (4В клас).
  На працягу 8 тураў інтэлектуальнага спаборніцтва акрамя глыбокіх ведаў роднай мовы, удзельнікам спатрэбіліся ўважлівасць і хуткасць. Вучні з лёгкасцю перакладалі рускія словы на беларускую мову, называлі словы з супрацьлеглым значэннем, сярод мноства літар знаходзілі вядомыя беларускія выразы, разгадвалі рэбусы, адгадвалі казкі па ўрыўку.
  У час літаратурных паўз юныя чытачы дэкламавалі творы беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Мазго, Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Артура Вольскага.
  Завяршылася свята ўзнагароджваненнем пераможцаў гульні. Лепшым знаўцам роднай мовы стала вучаніца 3А класа Адамчук Паліна.