РУ БЕ EN

Музейны занятак “З любоўю да роднай мовы”

20.02.2024

  Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы 2 “В” класа Вялікабераставіцкай СШ наведалі Музей Вавёркі. Школьнькі сталі ўдзельнікамі музейнага занятку-гульні “З любоўю да роднай мовы”, у ходзе якога спаборнічалі за званне лепшага знаўца беларускай мовы і літаратуры. Стаць лепшым дапамагло глыбокое веданне твораў беларускай літаратуры, вялікі запас беларускамоўных слоў. Асаблівае ўражанне выклікаў прагляд казкі “Піліпка-сынок”. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад наведвання Музея.